Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»


Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Ад вытокаў – да дня сённяшняга

Гомельшчына заўсёды, у розныя часы была багатая на літаратурныя таленты. 

З далёкага мінулага бярэ свае вытокі літаратурнае жыццё Палескага краю. Багаты і цікавы фальклор доўгія стагоддзі служыў галоўным сродкам выяўлення шматграннага духоўнага жыцця народа. Тут, на тэрыторыі сучаснай Гомельскай вобласці, нараджаліся, жылі цудоўныя казачнікі, вядомыя фалькларысты і этнографы. Тут жыў і тварыў святы Кірыла Тураўскі, тут нарадзіліся чатыры народныя пісьменнікі Беларусі – Іван Мележ, Іван Шамякін, Іван Навуменка, Андрэй Макаёнак.

Сёння літаратары Гомельшчыны працягваюць традыцыі папярэднікаў і шукаюць нешта сваё, адметнае, турбуюцца пра лёс народа, мовы.

Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» створана ў лістападзе 2005 года. На  ўстаноўчым сходзе аддзялення, на якім прысутнічала 13 паэтаў і празаікаў, быў абраны савет, у які ўвайшлі Уладзімір Гаўрыловіч, Яўген Калашнікаў, Юрый Фатнеў, Лілія Вялічка і Тамара Кручэнка. Старшынёй абласнога аддзялення абраны празаік і публіцыст, лаўрэат шэрагу міжнародных і рэспубліканскіх літаратурных прэмій, галоўны рэдактар жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе» Уладзімір Гаўрыловіч. 

Сёння складзе аддзялення 65 пісьменнікаў, большасць – гамяльчане. Нашы літаратары жывуць таксама ў Рагачоўскім, Лоеўскім, Мазырскім, Добрушскім,  Жлобінскім, Рэчыцкім, Акцябрскім, Хойніцкім і Жыткавіцкім раёнах. Характэрна, што большасць членаў творчай арганізацыі – паэты. Але нямала празаікаў і драматургаў. Прыкладна палова аўтараў пішуць на беларускай мове. На жаль, з моманту стварэння арганізацыі пайшлі з жыцця два выдатныя паэты – Ігар Журбін і Фелікс Мысліцкі.

У снежні 2006 года расчыніў дзверы рэгіянальны офіс абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў у г. Жыткавічы (вул. Карла Маркса, 8), а ў маі 2007 года ў Гомелі на вуліцы Савецкай, д. 126 - цэнтральны офіс абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». (Далей - СПБ).

У снежні 2006 года было праведзена першая творчая сустрэча членаў новастоворанай арганізацыі з чытачамі ў Славянскай бібліятэцы ў Гомелі, якая дала  старт, па ініцыятыве кіраўніка аддзялення СПБ, штогоднім такім сустрэчам-справаздачам, якія займелі сімвалічную назву «Славянскія літаратурныя дажынкі». З 2007 года на свае гадавыя святы пісьменнікі Гомельшчыны сталі запрашаць літаратараў Расіі і Украіны, адначасова праводзіць абласны літаратурны конкурс імя К.Тураўскага. Аддзяленне заснавала і Міжнародную літаратурную прэмію імя К.Тураўскага (прэмія ўручаецца штогод за наладжванне творчых кантактаў з літаратарамі Гомельшчыны, прапаганду творчасці творцаў абласнога аддзялення СПБ за межамі Беларусі, падтрымку інтэграцыйных працэсаў, прапаганду дружбы і братэрства паміж нашымі краінамі. Так, яе лаўрэатамі сталі: Сцяпан Кузькін, паэт, празаік, заснавальнік міжрэгіянальнага свята “На зямлі Баяна”, г. Трубчэўск Бранскай вобласці (2007), Анатоль Міроненка, паэт, грамадскі дзеяч, заснавальнік і кіраўнік мясцовага літаратурнага аб’яднання “Звянігара”, Сумская вобласць (2008), Якаў Сакалоў, дзеяч культуры Расіі, празаік, публіцыст, г. Бранск (2009), Уладзімір Сарочкін, паэт, галоўны рэдактар альманаха “Літаратурны Бранск”, грамадскі дзеяч, г. Бранск (2010) і інш).

З 2010 года «Славянскія літаратурныя дажынкі» праводзяцца ўжо як Міжнародны фестываль-свята. У 2018 годзе фэст прайшоў у 13 раз, ў ім прынялі ўдзел звыш 100 літаратараў Гомельшчыны і Беларусі, 20 пісьменнікаў з краін СНД.

Фестывалі ладзяцца, як у Гомелі, так і абавязкова ў раённых цэнтрах, вёсках і аграгарадсках Гомельшчыны. «Славянскія літаратурныя дажынкі» звычайна ладзяцца на працягу 2-3 дзён і поўнасцю фінансуюцца абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Так, за апошнія гады літаратары працавалі ў рамках фестывалю-свята ў Тураве, Жыткавічах, Мазыры, Калінкавічах, Ельску, аграгарадку Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага раёна, аграгарадку Шарпілаўка Гомельскага раёна, аграгарадку Зашыр'е Ельскага раёна і інш. 

За перыяд існавання Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі выдадзена 15 альманахаў «Літаратурная Гомельшчына», у тым ліку некалькі з іх выдадзена для творчай моладзі Гомельшчыны. Заснавана серыя «Бібліятэка Гомельскага абласнога аддзялення СПБ», у якой выдадзена за кошт спонсарскіх сродкаў звыш 35 аўтарскіх кніг. Для патрэб бібліятэк Гомельшчыны выдадзены плакаты з інфармацыяй аб кожным пісьменніку аддзялення, а таксама наборы буклетаў (фота, біяграфія, лепшыя творы аўтара).

Гомельскае аддзяленне СПБ заснавала шэраг абласных літаратурных прэмій імя І.Мележа, І.Шамякіна, І. Навуменкі, А.Макаёнка, А.Грачанікава, Л.Гаўрылава, П.Пранузы, А.Кавалёва, Я.Сяркова, М.Гамолкі, А.Капусціна і іншых.

Кожны год праводзіцца ад 4 да 6 літаратурных конкурсаў, прысвечаных юбілейным датам пісьменнікаў-землякоў ці значным падзеям у жыцці Гомельшчыны і краіны. Усяго за перыяд існавання аддзядення праведзена 72 конкурсы для моладзі і аматараў мастацкай творчасці. З 2017 года абласным аддзяленнем арганізоўваюцца і праводзяцца творчыя форумы для моладзі і аматараў творчасці (Першы Форум маладых літаратараў Гомельшчыны прайшоў у верасні 2017-га (3 лаўрэатам выдадзены кнігі за кошт аддзялення), Другі Форум маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці «Слова» адбыўся 7 верасня 2018 года). Праводзяцца і іншыя конкурсы як для дарослых, прафесіяналаў, так і для пачаткоўцаў, для дзяцей і моладзі.

Абласное аддзяленне стала ініцыятарам стварэння школы юнага літаратара (сёння працуе як гурток на базе Гомельскага Палаца творчасці, кіраўнік Н.Шклярава). Пачынаючыя аўтары актыўна прымаюць удзел у пісьменніцкіх акцыях, многія выпускнікі школы сталі членамі СПБ.

Гомельскае аддзяленне СПБ ініцыявала і прымала непасрэдны ўдзел у стварэнні экспазіцый музеяў і адкрыцця мемарыяльных дошак: у Жыткавіцкай СШ №1 прысвечаны М.Гамолку, у абласной бібліятэцы – Музея літаратуры Гомельшчыны і мемарыяльнага пакоя А.Макаёнка, у аграгарадку Пакалюбічы – мемарыяльнай дошкі на доме, дзе жыў І.Сяркоў.

7 верасня 2018 года Гомельскае аддзяленне СПБ ўрачыста адкрыла мемарыяльную дошку А.Грачанікаву (да 80-годдзя паэта) на доме па перавулку Пушкіна, 2а, дзе жыў паэт, празаік, перакладчык у маладыя гады. Дошка выраблена за кошт уласных ахвяраванняў 32 пісьменнікаў абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Гомельскае аддзяленне СПБ заснавала ўласную ўзнагароду –  ганаровы знак «За ўклад у развіццё Гомельскага аддзялення СПБ», якім узнагароджаны звыш 60 пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў Гомельшчыны, Беларусі, СНД.

Па ініцыятыве старшыні абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Гаўрыловіча на Гомельшчыне ўсталявалася традыцыя праводзіць Год вядомага літаратара-земляка ці класіка беларускай літаратуры. Памятныя мерапрыемствы прайшлі ўпершыню ў 2007 годзе ў гонар Я.Купалы і Я. Коласа. 2008-ы быў аб’яўлены Годам А. Грачанікава, 2009-ы - І. Сяркова. 2010-ы год прысвечаны беларускай кнізе (у сувязі з правядзеннем у г. Хойнікі рэспубліканскага свята Дзень беларускага пісьменства) і 85-годдзю І. Навуменкі, і г.д. 2018-год праводзіўся пад знакам 100-годдзя Леаніда Гаўрылава, П.Пранузы і 80-годдзя А.Грачанікава.

Пісьменнікі ўдзельнічаюць у сумесных творчых форумах з калегамі з Бранскай, Краснадарскай, Курскай абласной арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі, Міжнароднай літаратурнай арганізацыі “Славянскія званы”, Саюзам пісьменнікаў Украіны, Міжнародным Саюзам пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў (Украіна). Вынікам такой шматграннай працы становяцца агульныя калектыўныя зборнікі, творчыя акцыі па падтрымцы творчай моладзі.

На працягу апошніх пяці гадоў аддзяленне СПБ вельмі плённа працуе з літаратарамі Растоўскай вобласці і Краснадарскага краю ў межах міжнароднага фестывалю моладзевай паэзіі і перакладаў «Берагі дружбы»: у выніку гэтай працы выдадзена звыш 30 паэтычных зборнікаў на беларускай і рускай мовах пры падрымцы адміністрацыі Растоўскай вобласці. У 2018 годзе беларускія канкурсанты заваявалі 11 прызавых месцаў на фествалі, з іх 5 – гамяльчане.

Гомельскае абласное аддзяленне СПБ выдала шэраг міжнародных зборнікаў паэзіі і прозы, у тым ліку члены аддзялення СПБ пераклалі на беларускую і ўкраінскую мову паэму М.Мельнікава «Рускі крыж», якая выйшла ў Беларусі асобным выданнем, калектыўныя зборнікі: «Славянское солнце (Краснадар-Гомель, 2017), «На славянскім полі» (Бранск-Гомель, 2018). Пры ўдзеле абласнога аддзялення СПБ Саюз пісьменнікаў Украіны выдаў калектыўны зборнік паэзіі «Дзвіна» (Гомель-Кіеў, 2018).

Па ініцыятыве пісьменніцкай арганізацыі абласны літаратурны конкурс імя К.Тураўскага з 2013 года праводзіцца як абласная літаратурная прэмія імя К.Тураўскага. З гэтага перыяду прэміі за выдатныя творы атрымалі 20 членаў аддзялення і 4 аўтары-пачаткоўцы. Акрамя фінансавай часткі, аўтары атрымліваюць і палову надрукаванага тыражу, які распаўсюджваецца па бібліятэках вобласці.

З 2006 па 2018 гады пісьменнікі Гомельшчыны выдалі больш 600 аўтарскіх кніг. Многія кнігі  сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурса «Залаты купідон», у 2017 годзе Нацыяльную літаратурную прэмію атрымаў драматург Васіль Ткачоў.

5 пісьменнікаў з'яўляюцца ганаровымі членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэатам прэміі ФПБ стаў В.Ткачоў. Мёдалём Ф.Скарыны ўзнагароджаны У.Гаўрыловіч. Лаўрэатамі міжнародных літаратурых прэмій з'яўляюцца 14 пісьменнікаў аддзялення СПБ.

Гомельскае аддзяленне СПБ і Гомельская епархія сумесна праводзяць ужо 5 гадоў абласны літаратурны конкурс «Праваслаўе – мая надзея». Па выніках конкурсу 5 літаратарам Гомельская епархія выдала аўтарскія кнігі.

Літаратары Гомельшчыны актыўна сустракаюцца з чытачамі (за прайшоўшыя з моманту стварэння творчай арганізацыі гады наладжана звыш дзесяці тысяч сустрэч, прэзентацый, выступленняў у працоўных калектывах), наведваюць усе раёны Палескага краю і падтрымліваюць на месцах літаратарурныя творчыя аб'яднанні. 

 

Савет Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (абраны 4 снежня 2016 года): 

Старшыня Савета, Старшыня абласнога аддзялення ГА «СПБ» -

Уладзімір Гаўрыловіч, празаік, публіцыст, драматург

 

Члены Савета

Тамара Кручэнка, паэтэса, публіцыст

Міхась Болсун, паэт

Яўген Калашнікаў, паэт

Лілія Вялічка, паэтэса, публіцыст

Міхась Сліва, празаік, сатырык, гумарыст

Аляксей Бычкоў, драматург, артыст тэатра і кіно, рэжысёр

 

ЧЛЕНЫ ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНОГА АДДЗЯЛЕННЯ ГА «САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ» 

  1. АЛЕЙНІК Аляксандр Людзвігавіч, празаік      
  2. АНАНЬЕЎ Алег Валянцінавіч, паэт
  3. АТРОШЧАНКА Ганна Мікалаеўна, празаік, паэт                
  4. АТРУШКЕВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, празаік, паэт        
  5. БАБЧАНОК Рыгор Уладзіміравіч, паэт       
  6. БЕЛІК Аляксандр Мікалаевіч, паэт, празаік            
  7. БІСЕЎ Іван Васільевіч, паэт        
  8. БОЛСУН Міхаіл Міхайлавіч, паэт      
  9. БЫЧКОЎ Аляксей Міхайлавіч, драматург        
  10. ВАГІНА (АГІНА) Алена Аляксандраўна, паэтэса
  11. ВЕТОШКІН Валерый Леанідавіч, паэт       
  12. ВОЗІСАВА Лідзія Пятроўна (ЛідзіАна), паэтэса
  13. ВЯЛІЧКА Лілія Іосіфаўна, паэтэса       
  14. ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч, празаік, публіцыст       
  15. ГОВАР Генадзь Васільевіч, паэт     
  16. ДЗЕДАВЕЦ Міхаіл Іванавіч, публіцыст   
  17. ДЗЕЙКУН Раіса Васільеўна, празаік        
  18. ДЗМІТРЫЕВА Надзея Пятроўна, празаік  
  19. ДЗЭЙЧ (ДЖАД) Аляксандр Львовіч, празаік 
  20. ДОЛБІКАВА Лідзія Дзмітрыеўна, паэтэса  
  21. ДУДАРГА Ева Антонаўна, празаік
  22. ЖДАНОВІЧ Мікалай Мікалаевіч, паэт  
  23. КАВАЛЕРЧЫК Барыс Лазаравіч, празаік 
  24. КАВАЛЁЎ (СЛІВА) Міхаіл  Мітрафанавіч, празаік
  25. КАДЗЕТАВА-АРЭСТАВА Валянціна Мікалаеўна, празаік
  26. КАЛАШНІКАЎ Яўген Міхайлавіч, паэт
  27. КАЛЯДА Аляксандр Рыгоравіч, паэт      
  28. КАНОПЛІЧ Наталля Мікалаеўна, публіцыст       
  29. КАРАЛЕНКА Анатоль Захаравіч, празаік    
  30. КВЯТКОЎСКАЯ Вера Фёдараўна, паэтэса    
  31. КРУПЕНЬКА Святаслаў Генадзьевіч, паэт    
  32. КРУЧЭНКА Тамара Віктараўна, паэт, публіцыст   
  33. КУПРЫЯНЧУК Віктар Іванавіч, празаік 
  34. ЛОСІКАЎ Іван Лукіч, празаік
  35. ЛОЎГАЧ Віктар Аляксандравіч, празаік
  36. МАКСІМЕНКА Юрый Іванавіч, празаік, драматург 
  37. МАЛІНОЎСКАЯ Марыя Юр'еўна, паэтэса 
  38. МАМОНЬКА Міхаіл Паўлавіч, паэт   
  39. МАТВЕЕНКА Андрэй Вячаслававіч, празаік
  40. МАТВІЕНКА Алена Паўлаўна, паэтэса    
  41. МАЦВЕЕНКА Андрэй Вячаслававіч, празаік
  42. МІРОНЕНКА Анатоль Анатольевіч, паэт
  43. НІКІЦІНА (ШКЛЯРАВА) Ніна Нічыпараўна, паэтэса  
  44. НЯЧАЕВА Галіна Рыгораўна, паэтэса     
  45. ПАРХАМЧУК (ГАРЫНА) Зоя Гар’еўна, празаік
  46. РАГАВАЯ Галіна Аляксандраўна, паэт, перакладчык
  47. РАЎЧАНКА Вольга Іванаўна, перакладчык, паэт
  48. CАЗАНЧУК Аляксей Іванавіч, празаік
  49. СЕВЕР Леанід Юр'евіч, паэт
  50. СІДОРЧЫК Валерый Аляксандравіч, публіцыст 
  51. СЛЯДНЕВА Наталля Яўгенаўна, публіцыст
  52. СМІРНОВА Вікторыя Мікалаеўна, паэтэса  
  53. СПАСІБІНА Іна Мікалаеўна, паэтэса
  54. СТАРЧАНКА Мікалай Паўлавіч, паэт
  55. ТКАЧОЎ Васіль Юр'евіч, драматург, празаік
  56. УРУБЕЛЬ Аляксандр Іванавіч, паэт
  57. УСЦІНОВІЧ Эма Васільеўна, паэтэса  
  58. ФАТНЕЎ Юрый Сяргеевіч, паэт, празаік     
  59. ЦІТАРЭНКА Іван Іванавіч, паэт     
  60. ЧАРАУХІНА (ДАРОШКА) Таццяна Леанідаўна, паэтэса
  61. ЧАРНЕНКА (БАНДАРЭВІЧ) Лілія Міхайлаўна, празаік   
  62. ШПАДАРУК Уладзімір Мікалаевіч, паэт 
  63. ШЫШЫГІН Уладзіслаў Усеваладавіч, паэт 
  64. ШЭМЕТКОВА Наталля Генадзьеўна, празаік, паэтэса
  65. ЯСЬКОВА Людміла Аляксандраўна, паэт

 

Пайшлі з жыцця:

  1. Дуброўскі Аляксандр, паэт
  2. Журбін Ігар, паэт.

 

 

Старшыня - ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч

 

Адрас: 246028, г. Гомель, вул. Савецкая, д. 126, офіс 400

 

Тэлефон: 8(0232)20-62-05

 

Электронная пошта: gavrilovitch.vladimir@yandex.by

 

Сайт: www.pismennik.by